БДУ трапіў у топ-25 універсітэтаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

БДУ трапіў у топ-25 універсітэтаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

Па выніках рэйтынга, апублікаванага 16 кастрычніка 2017 года брытанскім агенцтвам QS, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у топ-25 лепшых ВНУ Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Самы вялікі ўніверсітэт Беларусі падняўся адразу на 18 пазіцый. Цяпер ён займае 21-е месца з больш як 2,9 тысяч ВНУ, якія працуюць у рэгіёне. 

Узначальвае рэйтынг Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Расійскія ВНУ ў лідарах і па прадстаўніцтве: яны займаюць 97 з 300.

Акрамя БДУ, у топ універсітэтаў па версіі QS трапіў БНТУ — на 79 месцы, БДУІР — на118 месцы і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт, які дзеліць месцы са 191-га па 200-е.

QS (Quacquarelli Symonds) — брытанская кампанія, што спецыялізуецца на даследаваннях у галіне адукацыі і навучання за мяжой. Кампанія заснаваная ў 1990 годзе. У 2004 годзе QS упершыню выпусцілі рэйтынг універсітэтаў свету.

Навучальныя ўстановы ацэньваюцца ў ім па шэрагу крытэраў, такіх, як акадэмічная рэпутацыя, стаўленне працадаўцаў, суадносіны складу выкладчыкаў і студэнтаў, выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў, аўтарытэтнасць навуковых публікацыаў, колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі