BBC: Борыс Джонсан пакідае пост лідара Кансерватыўнай партыі

BBC: Борыс Джонсан пакідае пост лідара Кансерватыўнай партыі

Прем'ер-міністр Вялікабрытані Борыс Джонсан пакідае пост лідара Кансерватыўнай партыі. Сёння ён аб'явіць аб адстаўцы. Пра гэта піша BBC. Пры гэтым ён працягне выконваць абавязкі прэм'ер-міністра да восені.

Хто зробіцца лідарам партыі, стане вядома ўжо летам. А новы прэм'ер-міністр уступіць на пасаду да часу партыйнай канферэнцыі ў кастрычніку.

Па словах прэс-сакратара канцылярыі прэм'ер-міністра, сёння Барыс Джонсан выступіць са зваротам да краіны.

Як заўважае гісторык Аляксандр Фрыдман, Джонсан разумее, што ў найбліжэйшы час могуць адбыцца змены на ўкраінскім фронце, і хоча ўплываць на гэтыя гістарычныя падзеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі