Байдэн перадасць Украіне ракеты вялікай дальнасці

Джо Байдэн

Джо Байдэн / telegraph.co.uk

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн плануе падаць Украіне сучасныя ракеты вялікай далёкасці, піша BBC са спасылкай на амерыканскія СМІ. Гэтыя ракеты павінны дапамагчы Украіне ў контрнаступе — з іх дапамогай Украіна зможа паражаць цэлі далёка за лініяй фронту.

Журналісты цытуюць амерыканскіх службоўцаў, знаёмых з гэтым пытаннем. Па іх дадзеных, Украіна атрымае “невялікую колькасць” ракет ATACMS з далёкасцю дзеяння да 300 км.

У пятніцу як мінімум адна ўкраінская ракета ўразіла штаб Чарнаморскага флоту Расіі ў анексаваным Крыме. Генерал ГУР Кірыл Буданаў адмовіўся адказваць на пытанне, ці была гэта ракета перададзена заходнімі партнёрамі. Кіеў ужо некалькі месяцаў настойвае на патрэбе скарыстаць ATACMS для контрнаступу.

Пасля перамоў Байдэна і Уладзіміра Зяленскага Вашынгтон абвясціў пра новы транш вайсковай дапамозе Украіне ў памеры 325 мільёнаў даляраў. Гэты транш улучае артылерыю і боепрыпасы. Амерыканскія танкі “Абрамс” будуць дастаўлены ў Кіеў на наступным тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі