Байдэн падпісаў пратаколы аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў NATO
![Байдэн падпісаў пратаколы аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў NATO](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/48548344661_e03cdb0cff_k.jpg.webp?itok=n4NuaTM-)
Джо Байдэн падпісаў пратаколы аб ратыфікацыі ў ЗША дамоўленасцяў аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў склад NATO.
ЗША сталі 23-й краінай альянсу, якая ратыфікавала ўступленне новых чальцоў. Агулам у NATO 30 краін. На цяперашні час заяўку Фінляндыі і Швецыі яшчэ не ратыфікавалі Іспанія, Грэцыя, Партугалія, Славакія, Чэхія, Венгрыя і Турцыя.
Фінляндыя і Швецыя вырашылі ўступіць у NATO пасля таго, як Расія напала на Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.