Вы тут

Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі "паветранае пірацтва ў Беларусі"

Джо Байдэн прыбыў на саміт NATO у Бельгію / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі "паветранае пірацтва ў Беларусі". Як паведамляе ТАСС, сустрэча пройдзе ў панядзелак на палях саміту NATO ў Бруселі. Гаворка пойдзе і пра "выклікі і пагрозы" з боку Расіі, а таксама КНР.

Такім чынам прэзідэнты ЗША, Літвы, Латвіі і Эстоніі абмяркуюць сітуацыю з прымусовай пасадкай 23 траўня ў мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Як вядома, тады былі арыштаваны Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Яны прызнаны палітвязнямі.

Саміт NATO пройдзе 14 чэрвеня і стане самым кароткім за апошнія 20 гадоў (ён будзе працягвацца адзін дзень і складацца толькі з адной рабочай сесіі працягласцю каля 2,5 гадзіны). 16 чэрвеня прэзідэнт ЗША сустрэнецца ў Жэневе з прэзідэнтам Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.