БАТЭ згуляе на "Барысаў-Арэне" з венгерскім "Відзі"

БАТЭ згуляе на "Барысаў-Арэне" з венгерскім "Відзі"

У чацвер БАТЭ згуляе на "Барысаў-Арэне" з венгерскім "Відзі". Гэта будзе апошні хатні паядынак барысаўчан у групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. Ён пачнецца ў 20:55, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У гасцях БАТЭ абыграў "Відзі" з лікам 2:0 (гл. відэа). Гэта былі адзіныя ачкі, якія набрала каманда Аляксея Багі. Далей пайшлі паражэнні ад ПАОК (1:4) і "Чэлсі" (1:3, 0:1). А вось "Відзі" сенсацыйна двойчы абыграў ПАОК (2:0 і 1:0) і цяпер прэтэндуе на выхад у плэй-оф. У нашай групе "Чэлсі" мае 12 ачкоў, "Відзі" — 6, ПАОК і БАТЭ — па 3. У апошнім туры барысаўчане згуляюць у гасцях з ПАОК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі