БАТЭ ўпершыню прайграў на гэтым чэмпіянаце

Пяты тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе адзначыўся першым паражэннем дзейнага чэмпіёна БАТЭ. Барысаўчане прайгралі ў Брэсце мясцоваму "Дынама" з лікам 1:2 (Жаўнерчык, 90+4 — Сокал, 60, 82, абодва — з пенальці).

Трэцяя няўдача ў віцэ-чэмпіёна мінскага "Дынама" — 0:1 у Наваполацку супраць "Нафтана" (Белавусаў, 87).

Астатнія вынікі:

"Тарпеда" (Жодзіна) - "Смаргонь" - 1:0 (Крыклівы, 45+1),
"Шахцёр" (Салігорск) - МТЗ-РІПА (Мінск) - 1:1 (Кліменка, 80 - Шчагрыковіч, 12), "Гомель" - "Дняпро" (Магілёў) - 4:0 (Васілюк, 16, 46, з пенальці, 67, Стрыпейкіс, 76),
"Віцебск" - "Нёман" (Гродна) - 0:0,
"Дарыда" (Ждановічы) - "Мінск" - 0:0.

Становішча каманд:

1.    БАТЭ - 12 ачкоў
2.    МТЗ-РІПА - 11
3.    Гомель - 8
4.    Шахцёр - 8
5.    Нёман - 8
6.    Тарпеда - 8
7.    Дынама (Бр) - 8
8.    Дарыда - 7
9.    Смаргонь - 5
10.    Мінск – 5
11.    Дняпро - 5
12.    Дынама (Мн) - 4
13.    Нафтан - 3
14.    Віцебск - 2

У туры забіта 11 мячоў (з пачатку чэмпіянату — 73), з іх гаспадарамі — 9, гасцямі — 2, сярэдняя выніковасць — 1,57 гола за гульню.

Гаспадары атрымалі чатыры перамогі, тры матчы завяршыліся ўнічыю.

Наступны тур пройдзе 18-19 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі