БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі атрымаў сем перамог у сямі матчах

БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі атрымаў сем перамог у сямі матчах

БАТЭ выдатна стартаваў у нацыянальным першынстве Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе і ўпэўнена ў ім лідыруе — сем перамог у сямі матчах! У нядзелю барысаўчане абыгралі на сваім полі мінскае "Тарпеда" — 2:0. Праўда, галы былі забітыя ў самай канцоўцы сустрэчы: Мікалай Сігневіч вызначыўся на 87-й хвіліне пасля таго, як Ігар Стасевіч не рэалізаваў пенальці (брамнік гасцей Канстанцін Рудзянок адбіў удар, але Сігневіч добра згуляў на падборы), а Яўген Яблонскі — на 88-й (гл. відэа).

Нагадаем вынікі астатніх матчаў 7-га тура, якія адбыліся 11-13 траўня: "Мінск" — "Слуцк" — 0:2, "Смалявічы" — "Дняпро" — 2:1, "Гомель" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:0, "Дынама-Брэст" — "Віцебск" — 3:1, "Шахцёр" — "Іслач" — 3:0, "Нёман" — "Гарадзея" — 1:0. У панядзелак, 14 траўня, пройдзе апошні паядынак тура, "Прамень" прыме мінскае "Дынама".

У БАТЭ 21 ачко, у мінскага "Дынама" і "Слуцка" па 14, але ў дынамаўцаў матч у запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі