Вы тут

БАТЭ сёння згуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у гасцях з "Пястам"

vk.com/fcbate

17 ліпеня БАТЭ паспрабуе прабіцца ў другі раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Матч у Глівіцэ з польскім чэмпіёнам "Пястам" пачнецца а 21-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывы эфір — на "Беларусь 5".

На "Барысаў-Арэне" была нічыя 1:1. І калі ў гаспадароў поля няма праблем са складам, дык у БАТЭ выбылі некалькі асноўных гульцоў — пасля чырвонай карткі, атрыманай у першым паядынку, дыскваліфікацыю адбывае Станіслаў Драгун, траўмы атрымалі Ягор Філіпенка, Антон Сарока і Боян Дубаіч.

vk.com/fcbate