БАТЭ разграміў “Шахцёр” і ўзначаліў чэмпіянат краіны (відэа)

Усе пытанні аб пераможцы сустрэчы былі знятыя ўжо ў першай палове матча. Спачатку вароты галкіпера “Шахцёра” Курскіса з перадачы Сяргея Крыўца распячатаў Дзмітрый Бага. А потым ужо сам Сяргей Крывец забіў два мячы. На 35-ай хвіліне першага тайма лік стаў 0:3 і салігорскія заўзятары пачалі масава пакідаць трыбуны. У другім тайме гульня супакоілася, галоў больш не было.

Беларускае тэлебачанне сустрэчу паміж “Шахцёрам” і БАТЭ вырашыла паказаць у запісе позна ўначы. Пабачыць матч можна на тэлеканале “Беларусь 2”. Пачатак у 1.10.

Тым часам у “Шахцёра” яшчэ застаюцца шансы заваяваць золата чэмпіянату краіны. Зараз салігорскі клуб мае 52 ачкі. Гэта на 2 менш, чым у БАТЭ. У турніры застаецца яшчэ восем тураў, у адным з якіх салігарчане наведаюць Барысаў і атрымаюць шанец адпомсціць БАТЭ.

Фота interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі