БАТЭ прапануе стварыць у Беларусі Прафесійную футбольную лігу

30 верасня АБФФ па ініцыятыве футбольнага клуба БАТЭ правядзе нараду з нагоды стварэння ў Беларусі Прафесійнай футбольнай лігі.

"У адрас Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" прыйшоў ліст ад ФК БАТЭ (№ 16.092.201 ад 22.09.2016г.) "Аб правядзенні нарады з кіраўнікамі футбольных клубаў вышэйшай лігі па пытанні стварэння прафесійнай футбольнай лігі"... На падставе вышэйпададзенага АБФФ запрашае кіраўнікоў футбольных клубаў вышэйшай лігі прыняць удзел у дадзенай нарадзе, якая адбудзецца 30 верасня 2016 года ў канферэнц-зале Дома футбола. Пачатак нарады ў 11.00", ― цытуе паведамленне БАТЭ сайт tribuna.com.

Цяпер у Беларусі існуе Вышэйшая ліга, арганізаваная пад кіраўніцтвам Беларускай федэрацыі футбола. Прафесійнымі футбольнымі лігамі ў Еўропе называюць турніры, арганізаваныя пад агульным кіраўніцтвам вядучых футбольных клубаў, а не федэрацый.