БАТЭ адмяніў ушанаванне каманды як чэмпіёна Беларусі

БАТЭ адмяніў ушанаванне каманды як чэмпіёна Беларусі

БАТЭ адмяніў ушанаванне каманды як чэмпіёна Беларусі. Мерапрыемства было прызначана на нядзелю, 10 снежня. Прэс-служба клуба адзначае, што прычына ў пераносе Беларускай федэрацыяй футболу на больш позні тэрмін пасяджэння выканкаму, на якім мусілі быць зацверджаны вынікі чэмпіянату 2017 года. Перанесена і традыцыйная святочная цырымонія закрыцця сезону, якая мусіла прайсці 9 снежня ў сталічным гатэлі “Рэнесанс”. БФФ паведаміла, што адбылося гэта “у сувязі з аспрэчваннем зацікаўленымі бакамі рашэння выканкама ад 23 лістапада”.

Такім чынам, як і казаў у эфіры Еўрарадыё галоўны трэнер мінскага “Дынама” Сяргей Гурэнка, “справа Верамко” не закрытая. Як вядома, брамнік БАТЭ несвоечасова заплаціў штраф, а паколькі ён быў уключаны ў заяўку на матч са “Слуцкам”, з каманды знялі тры ачкі. Але пасля апеляцыйны камітэт федэрацыі іх вярнуў. У выніку на фінішы ў БАТЭ і мінскага “Дынама” аказалася роўная колькасць ачкоў, але за кошт вынікаў у асабістых сустрэчах барысаўчане сталі чэмпіёнамі.

Як піша “Прессбол”, найхутчэй мінскае “Дынама” “з усёй заяўленай рашучасцю пайшло даказваць сваю правату туды, дзе могуць прадпісаць Дому футбола паставіць на паўзу ўсе запланаваныя мерапрыемствы”. Выданне мяркуе, што гэта не FIFA і не Спартыўны арбітраж у Лазане, якія наўрад ці так аператыўна адрэагавалі б. Магчыма, што быў зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Калі гэта так, ён сам у бліжэйшы час можа выказацца на гэтую тэму.

БАТЭ адмяніў ушанаванне каманды як чэмпіёна Беларусі
Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч засмучаны разгромам ад лонданскага "Арсенала" (0:6). Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі