Гурэнка: Думаю, што “справа Верамко” яшчэ не скончаная

Гурэнка: Думаю, што “справа Верамко” яшчэ не скончаная

“Справа Верамко” яшчэ не скончаная. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё заявіў галоўны трэнер мінскага “Дынама” Сяргей Гурэнка: “Я думаю, што яшчэ напэўна будуць разбіраць. Ёсць вышэйстаячыя інстанцыі. Ёсць нават той жа УЕФА. Ёсць рэгламент чэмпіянату. Тое, што ён быў парушаны, гэта адназначна… Гэта не ў маёй кампетэнцыі, будуць займацца іншыя людзі. Юрысты, якія будуць займацца… Ёсць у нас юрысты, якія ведаюць законы”.

Можна меркаваць, што па скандальнай “справе Верамко” будзе зварот ва УЕФА. Брамнік БАТЭ Сяргей Верамко трапіў у заяўку каманды на матч са “Слуцкам”, але так і застаўся ў запасе. Пасля высветлілася, што ён не заплаціў своечасова штраф пасля дыскваліфікацыі і яго нельга было ўключаць у заяўку. У выніку дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола прысудзіў барысаўчанам у тым матчы тэхнічнае паражэнне 0:3 (матч яны выйгралі з лікам 6:0). Пазней апеляцыйны камітэт БФФ адмяніў гэтае рашэнне, вярнуў БАТЭ перамогу і тры ачкі, клуб быў аштрафаваны. Гэтыя 3 ачкі і дапамаглі барысаўчанам стаць чэмпіёнамі краіны 2017 года. БАТЭ і мінскае “Дынама” фінішыравалі з аднолькавай колькасцю ачкоў, але ў першай каманды быў лепшы вынік у асабістых сустрэчах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі