БАТЭ абыграў “Мінск” і стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі (відэа)

БАТЭ абыграў “Мінск” і стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі (відэа)

БАТЭ стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. 6 красавіка ў матчы 2-га тура барысаўчане ў гасцях перамаглі “Мінск” — 2:0. На 23-й хвіліне абаронца “Мінска” Эгідыус Вайткунас зрэзаў мяч у сваю браму, калі спрабаваў перарваць прастрэл Ігара Стасевіча (ён стаў другім футбалістам пасля Рамана Васілюка ў гісторыі чэмпіянатаў Беларусі, які запісаў на свой рахунак 100 галявых перадач). На 24-й хвіліне забіў ужо сам Стасевіч. У далейшым лік не змяніўся. У БАТЭ стала 6 ачкоў пасля 2 матчаў, каманда займае першае месца ў першынстве краіны.

6 красавіка пройдуць яшчэ два паядынкі другога тура: “Тарпеда-БелАЗ” — “Смалявічы”, “Дняпро” — “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі