Вы тут

Баскетбалістку Алену Леўчанка не выпусцілі з Акрэсціна пасля 15 сутак

Алена Леўчанка з калегамі / Еўрарадыё

Баскетбалістку Алену Леўчанка мусілі адпусціць з Акрэсціна сёння зранку пасля 15 сутак арышту. Сустрэць яе прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Аднак спартоўку затрымалі яшчэ на 72 гадзіны, перадае Радыё "Свабода" са словаў Сцяпана Леўчанкі — бацькі Алены. 

Баскетбалістку затрымалі 30 верасня ў Нацыянальным аэрапорце перад вылетам на планавае лячэнне і рэабілітацыю. Ёй прысудзілі 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Леўчанка — адна з першых прадстаўнікоў беларускага спорту, якія публічна выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання і садызму сілавікоў.

Цяпер пад адміністрацыйным арыштам знаходзяцца таксама наступныя спартоўцы:

капітан зборнай па рэгбі Марыя Шакура (10 сутак),

кіраўнік клуба дзюдо Канстанцін Палей (15 сутак),

шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Юрый Булат (15 сутак),

шматразовая чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе Аляксандра Сітнікава (10 сутак).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.