Баскетбалісткі зборнай Беларусі сёння гуляюць з Чэхіяй

17 чэрвеня баскетбалісткі зборнай Беларусі гуляюць з камандай Чэхіі. Матч другога этапа чэмпіянату Еўропы пройдзе ў венгерскім горадзе Дэбрэцэн. Пачатак а 19-й гадзіне, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Нагадаем, напярэдадні кантынентальнага першынства беларускі двойчы ў Празе выйгравалі ў таварыскіх матчах у чэшак.

19 чэрвеня зборная Беларусі згуляе з Чарнагорыяй (пачатак у 16.30), 21-га — з Францыяй (21.30). У групе "Е" лідыруюць беларускі і францужанкі, у якіх па 4 ачкі, Чарнагорыя і Турцыя маюць па 3, Чэхія і Грэцыя па 2 ачкі. Для выхаду ў 1/4 фіналу неабходна заняць адно з першых чатырох месцаў у групе.

Фота: bbf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі