Басіст KISS стане гідам “Guitar Hero”

Басіст легендарных KISS Джын Сіманс (Gene Simmons) стане адным з герояў новага выпуску папулярнай гульні “Guitar Hero”.  60-гадовы рокер выступіць у якасці гіда, які тлумачыць карыстальнікам правілы гульні і напаўненне меню. Акрамя таго, у “Guitar Hero” будуць скарыстаныя аватары ўдзельнікаў Queen, Black Sabbath і Metallica – прадстаўляць апошніх будзе бубнач Ларс Ульрых.

Іншыя падрабязнасці новай гульні пакуль захоўваюцца ў сакрэце. Вядома толькі, што ў новым выпуску будзе выключаная магчымасць выкарыстання выяву адных музыкаў для выканання песень іншых – у пазбяганне скандалу падобнага таму, што адбыўся з Nirvana у мінулай серыі “Guitar Hero”. Нагадаем, што тады карыстальнікі маглі прымусіць віртуальнага Курта Кабэйна праспяваць для іх хіт Bon Jovi ці нават начытаць рэп. Гэта выклікала абурэнне ў яго прыхільнікаў і стала нагодай для падачы судовага іску з боку ўдавы музыкі Кортні Лаў.

Дата рэлізу новага “Guitar Hero” пакуль не анансуецца.

Фота: dressspace.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі