"Барбі" рызыкуе праваліцца ў Японіі — усяму віной рэкламныя мемы

Выканаўца ролі Барбі Марго Робі / Reuters

Выканаўца ролі Барбі Марго Робі / Reuters

Прэм'ера фільма "Барбі" у Японіі можа апынуцца правальнай. У краіне не ацанілі жартаў і мемаў пра Barbenheimer. Пра гэта піша Reuters.

Фільмы "Барбі" і "Апенгеймер" пра фізіка-стваральніка ядзернай бомбы выйшлі практычна адначасова і сталі канкурэнтамі ў пракаце. Рэкламшчыкі "Барбі" пачалі выкарыстоўваць гэтыя мемы ў прасоўванні. На адным з такіх жартоўных малюнкаў Барбі намаляваная разам з Апенгеймерам ў вобразе акцёра Кіліяна Мэрфі побач з выявамі ядзерных выбухаў. У Японіі, якая перажыла ядзерную катастрофу, такія жарты здаліся недарэчнымі. Актрыса Міцукі Такахата, якая дублявала Барбі для японскага пракату, напісала ў Instagram, што засмучана і думае адмовіцца ад удзелу ў рэкламным мерапрыемстве ў Токіа, якое прысвечана прэм'еры. У сеціве з'явіўся хэштэг #NoBarbenheimer. У выніку японскае падраздзяленне Warner Brothers нават выступілі з публічнай крытыкай у адрас галаўной кампаніі.

У японскі пракат "Барбі" павінна выйсці 11 жніўня. Другі фільм — пра вучонага-ядзершчыка Дж. Роберта Апенгеймера — у Японіі могуць і зусім не паказаць. Дата выхаду на рынак дагэтуль не абвешчаная. У гэтай карціне не дастаткова адлюстравана японская трагедыя, тлумачаць у Токіо. Нагадаем, у выніку падзення двух амерыканскіх ядзерных бомбаў на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі загінулі больш за 200 000 чалавек.

“Барби" рискует провалиться в Японии — всему виной рекламные мемы
Жартоўны постэр, распрацаваны Шонам Лангморам па замове часопіса "Layered Butter" / wikipedia.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі