Баранавіцкі хлебазавод плоціць частку заробку камбікормам

Частку заробку на Баранавіцкiм камбiнаце хлебапрадуктаў плоцяць прадукцыяй прадпрыемства — крупамі, мукою ці камбікормам. “Затое нам удаецца пазбегнуць скарачэнняў”, — кажа дырэктарка прадпрыемства, чалец Савета Рэспублікі Наталля Манько.

“Далі на 60 тыс. крупы. Навошт мне столькі? Куды я яе падзену?” — абураўся адзін з працаўнікоў прадпрыемства. На прадпрыемстве працуе 1732 чалавекі, сярэдні заробак складае 979 тыс. рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі