Бальшыня беларусаў паміраюць ад сэрца

Большасць смерцяў у Беларусі здараецца ад хваробаў сістэмы кровазвароту. У структуры смяротнасці ў 2008 г. яны склалі 52,6%. Пра гэта паведаміў галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Мрочак. У 2008 годзе смяротнасць ад хваробаў сістэмы кровазвароту нязначна павялічылася (на 1,1%). Сярод асобаў працаздольнага ўзросту яна ўзрасла на 1,6%. У 2007 г. ў параўнанні з 2006-м яна ў цэлым паменшылася на 8,5%.

Смяротнасць "ад сэрца" павялічылася ў Магілёўскай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях і Мінску.

Адной з галоўных прычын А.Мрочак назваў злоўжыванне спіртнымі напоямі, паленне. "У Беларусі курыць каля 40% жыхароў. У гарадах існуе сур'ёзная праблема нізкай фізічнай актыўнасці людзей", — канстатаваў кардыёлаг.

Для лепшай дыягностыкі і лячэння захворванняў сістэмы кровазвароту важнае развіццё кардыялагічнай службы ў рэгіёнах, падкрэсліў А.Мрочак. "Ужо цяпер у кожнай вобласці можна ставіць электракрдыястымулятары", — зазначыў ён, паведаміўшы, што летась было імплантавана 1.586 электракардыястымулятараў.

 БелаПАН.  Смяротнасць "ад сэрца" павялічылася ў Магілёўскай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях і Мінску.

Адной з галоўных прычын А.Мрочак назваў злоўжыванне спіртнымі напоямі, паленне. "У Беларусі курыць каля 40% жыхароў. У гарадах існуе сур'ёзная праблема нізкай фізічнай актыўнасці людзей", — канстатаваў кардыёлаг.

Для лепшай дыягностыкі і лячэння захворванняў сістэмы кровазвароту важнае развіццё кардыялагічнай службы ў рэгіёнах, падкрэсліў А.Мрочак. "Ужо цяпер у кожнай вобласці можна ставіць электракрдыястымулятары", — зазначыў ён, паведаміўшы, што летась было імплантавана 1.586 электракардыястымулятараў.

 БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі