Балівуд зніме фільм пра Хрыста ў традыцыйнай манеры

У Балівудзе знімуць фільм пра Ісуса Хрыста, паведамляе AFP. Значная частка стужкі будзе прысвечаная дзяцінству Сына Божага.
Рэжысёрам карціны выступае Сінгітам Шрыніваса Раа, а вытворчасцю займаецца кампанія Aditya Productions. Разлічваецца, што бюджэт стужкі не перакрые 30 мільёнаў долараў. Здымаць карціну плануецца ў Індыі і Ізраілі.

Характэрна, што для працы над фільмам запрошаны грымёр Крысціен Цінслі, які працаваў над стужкай "Страсці Хрыстовы". Па дадзеных The Daily Telegraph, Раа збіраецца прытрымлівацца традыцыі індыйскага кіно, у якім ролі ў тым ліку і сталых рэлігійных постацяў выконваюць дзеці (гэты прыём, у прыватнасці, закліканы падкрэсліць нявіннасць персанажаў). Акрамя гэтага, у сюжэт будуць абмежавана ўплеценыя 7 песень.

Стваральнікі падкрэсліваюць, што выпусцяць карціну ў міжнародны пракат, бо ў Індыі толькі 2,3 адсотка насельніцтва краіны хрысціяне.

Апошнім буйным фільмам, які звяртаўся да тэмы жыцця Хрыста, была карціна Мэла Гібсана "Страсці Хрыстовы", якая выйшла ў пракат у 2004 годзе. Выхад стужкі справакаваў пратэсты па ўсім свеце; у прыватнасці фільм Гібсана вінавацілі ў прапагандзе антысемітызму.

Фота: film.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі