Баксёр Ю.Раманаў будзе змагацца за званне чэмпіёна свету між прафесіяналаў

Шматразовы чэмпіён Еўропы па боксе сярод прафесіяналаў беларус Юры Раманаў выходзіць на новы ўзровень. БЕЛТА паведамляе, што па ўзгадненні з Еўрапейскай баксёрскай радай Раманаў не будзе супернічаць з прэтэндэнтамі на чэмпіёнскі тытул у Старым Свеце, бо годных супернікаў цяпер не назіраецца. Раманаў пачынае падрыхтоўку да баёў на сусветнай арэне. Ужо ў гэтым месяцы ён адправіцца ў Японію, дзе як ганаровы госць будзе назіраць за сустрэчай прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету з Японіі і Нікарагуа. Пераможца гэтага бою затым сустрэнецца з цяперашнім чэмпіёнам планеты з Намібіі.

А ў канцы гэтага або пачатку будучага года Раманаў выйдзе на рынг у суперніцтве з будучым сусветным трыўмфатарам і паспрабуе адабраць у яго званне лепшага баксёра планеты ў лёгкай вагавай катэгорыі па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBА). Да гэтага, у ліпені, Раманаў мае правесці рэйтынгавы бой ва ўкраінскай Адэсе, а з кім менавіта — стане вядома пазней.

На прафесійным рынгу Раманаў правёў 23 баі і атрымаў у іх 21 перамогу, прычым 14 - накаўтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі