"Бацькаўшчына" прапануе стварыць "карту беларуса замежжа"

V з'езд беларусаў свету прапанаваў уладам стварыць пасведчанне беларуса замежжа. Яно плануецца аналагічным з вядомай "картай паляка".  На думку ўдзельнікаў з'езду, такое пасведчанне павінна дапамагчы этнічным беларусам пры наведванні імі гістарычнай радзімы. У прыватнасці, плануецца, што дакумент дазволіць атрымліваць шматразовую беларускую візу на ільготных умовах, не рэгістравацца па прыбыцці ў Беларусь, мець доступ да адукацыі і медыцынскай дапамогі нароўні з грамадзянамі Беларусі ды інш.

Акрамя таго, як адзначае БелаПАН, з'езд прыняў звароты да розных дзяржаўных органаў пра стварэнне ўстановаў па справах беларускай дыяспары, ахову гісторыка-культурных каштоўнасцяў, падтрымку беларускамоўных СМІ, тэле- і радыёпраграм за межамі Беларусі, захаванне і падтрымку Беларускага дома — культурна-асветніцкага цэнтра Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі