Back in USSR: Лукашэнка хоча вярнуць планавую эканоміку — чым гэта дрэнна?

Ёсць у Беларусі і тыя, хто двума транспарантамі — за / Еўрарадыё
Ёсць у Беларусі і тыя, хто двума транспарантамі — за / Еўрарадыё

Наведваючы завод "Атлант", Аляксандр Лукашэнка заявіў пра жаданне вярнуць у Беларусь планавую эканоміку. Па словах Лукашэнкі, "у свой час" у Беларусі "дзеля рыначных тэндэнцый" ад планавання адышлі на карысць прагназавання.

"На пяцігодку мы прагназуем. А цяпер будзем планаваць. Таму што план — гэта закон. Калі планавалі, запланавалі за два гады завод "Атлант" пабудаваць і пабудавалі. І яшчэ было сацыялістычнае спаборніцтва: "Даеш датэрмінова!". І давалі", — выказаўся кіраўнік Беларусі.

 

Back in USSR: Лукашенко хочет вернуть плановую экономику — чем это плохо?

Чаму вяртанне да планавай эканомікі — не самая лепшая ідэя для Беларусі? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да старшага аналітыка "Альпары Еўразія" Вадзіма Іосуба.

"Увесь сацыялістычны лагер, заснаваны на планавай эканоміцы, разваліўся, прычым разваліўся ад сваёй эканамічнай неэфектыўнасці. Апошні аплот планавай эканомікі — Паўночная Карэя — знаходзіцца ў галечы, а людзі там перыядычна ядуць траву. Тут як бы і дадаць нешта складана", — кажа эканаміст.

Планавая або камандная эканоміка — гэта эканамічная сістэма, пры якой да прадпрыемстваў даводзіцца план па вытворчасці прадукцыі, які яны павінны выканаць. Іх прадукцыя размяркоўваецца цэнтралізавана — таксама па загадзя намечаным плане. Няўжо Лукашэнка не ўсведамляе неэфектыўнасці гэтай эканамічнай мадэлі?

"Я думаю, што ён гэтага шчыра не разумее. Гэта чалавек з савецкай адукацыяй. Тое, што яму тады расказвалі на ўроках навуковага камунізму, і склала яго ўяўленне пра эканоміку", — дадае Іосуб.

Планавая эканоміка супрацьпастаўляецца рыначнай, якая рэгулюе сябе сама. Прадпрыемствы, якія вырабляюць незапатрабаваную прадукцыю, сыходзяць з рынку, а новыя вытворчасці з'яўляюцца, рэагуючы на попыт. Многія беларускія дзяржпрадпрыемствы ў "рынак" не ўпісваюцца — дзяржаве даводзіцца рэгулярна аказваць ім падтрымку. Лукашэнка лічыць, што гэта апраўдана — бо інакш супрацоўнікі гэтых прадпрыемстваў вымушаныя былі б шукаць новую працу, што павялічыла б напружанасць у грамадстве.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі