Бачыў “Кирпичи”? Не бачыў — маўчы

А лепш глядзі фотарэпартаж з канцэрту ў "Рэактары" “Кирпичи” ужо прыязджалі ў Мінск – на пачатку траўня, але тады яны выступалі "на разагрэве" гурта “Ляпіс Трубецкі”. Там натоўп і прыдумаў слоган: “Бачыў “Кирпичи”? Не бачыў — маўчы” (па аналогіі з песняй “Был в Керчи? Не был, так молчи”).





Але на цяперашнім канцэрце ў “Рэактары” ніхто з публікі той слоган не прыгадаў. Напэўна таму, што “Кирпичи” нікога "не разагравалі", і фанаты, якія прыйшлі на канцэрт, сыпалі цытатамі толькі свайго ўлюбёнага гурта:

— Если вдруг смерть предложит мне встречу, я промолчу, никому не отвечу…

— Если ты бухой, друг всегда с тобой…

— Ништяк, вокруг все кайфово, оттяг тусуемся клёво…





Праграма, з якой прыехалі “Кирпичи” — гэта прэзентацыя новага альбому “Камни”.

Перад канцэртам Еўрарадыё давялося паразмаўляць пра гэты альбом з дырэктарам адной з музычных крам “Містэрыя Гуку”. Дырэктар раскрытыкаваў “Камни”, сказаўшы, што альбом “адстой” і за месяц яго набыў толькі адзін чалавек.



Меркаванні людзей, якія былі на канцэрце, кардынальна разышліся:

“Шыкоўны! Перадапошні альбом мне не вельмі спадабаўся. Але “Камни” — шыкоўны!”

“Апошні альбом, перадапошні, і перад-перадапошні — поўнае гумно. Я люблю “Кирпичи” 96, 99 і 2000. А астатнія “Кирпичи” — гэта не “Кирпичи”.

“А мне вось спадабаўся новы альбом. Усе любяць больш старое, а я, наадварот, новае”.



Затое ўражанні ад канцэрту ва ўсіх былі прыблізна аднолькавыя — канцэрт круты, але ёсць нюансы:

“Не ўся мне публіка спадабалася, некаторыя людзі вельмі жорстка не давалі нічога паслухаць”.

“Я тусіў! Шкада, што яны так мала прыязджаюць. Прыязджалі б яны кожны месяц, я б кожны месяц на іх ездзіў з Магілёва”.



“Не зайгралі дзве песні, якія я чакаў: “Смерть на рэйве” і “Домой с победой”. А яшчэ "Свинью" не сыгралі, і яшчэ шмат добрых песень. Але ў іх было толькі две гадзіны, яны б усё роўна не паспелі...”.



Напрыканцы канцэрту Еўрарадыё, дзеля весялосці, вырашыла даведацца у шаноўных фанатаў, як жа называюцца прыхільнікі гурта “Кирпичи”. Аказалася, як толькі яны не называюцца:

— Не, не панкі адназначна! І не хардкоршчыкі.
— Альтэрнатыўныя нармальныя хлопцы.
— Металюгі.
— Кірпічата.
— Інтэлігенцыя...



Падчас размовы з “інтэлігенцыяй” высветлілася галоўная фішка канцэрту. Аказалася, што ўсе яны прыехалі з розных гарадоў і мястэчак Беларусі — з Магілёва, Касцюковічаў, Гродна, Пінску... Дзе ў гэты момант хаваліся мінчукі, засталося загадкай.

Фота: Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі