Бабруйскія ўлады змагаюцца з “начнікамі”

У Бабруйску згодна з рашэннем ганвыканкама большая частка крам з кругласутачным рэжымам працы пераведзеная на звычайны рэжым. Такі жорсткі захад звязаны з тым, што на кругласутачныя крамы скардзяцца жыхары суседніх дамоў. Маўляў, крамы гэтыя — надта шумныя.

Цяпер колькасць “начнікоў” абмежаваная, а працаваць яны будуць толькі ў памяшканнях, размешчаных асобна. Гарадскія ўлады спадзяюцца, што гэтае рашэнне паспрыяе змяньшэнню колькасці злачынстваў, што здзяйсняюцца ў Бабруйску ў цёмную палову сутак, пиша газета "Рэспубліка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі