Вы тут

Азербайджанскі палітвязень прысвяціў сваю галадоўку Беларусі

   

Азербайджанскі палітвязень Тофіг Ягублу галадае ўжо 15 дзён. Стан яго здароўя дрэнны, але мужчына адмаўляецца ад харчавання і харчовых сумесяў. "Такім чынам я выяўляю сваю падтрымку народу Беларусі, які змагаецца за дэмакратыю", — цытуе яго словы meydan.tv.

Тофіг Ягублу — азербайджанскі палітык, экс-намеснік старшыні партыі "Мусават". Яго неаднаразова затрымлівалі. Нядаўна Ягублу быў асуджаны на чатыры гады турмы па абвінавачанні ў хуліганстве. Сам ён называе гэтую справу сфабрыкаванай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.