Азаранка выбыла з турніру ў Досе

Вікторыя Азаранка / givemesport.com
Вікторыя Азаранка / givemesport.com

Вікторыя Азаранка выбыла з тэніснага турніру ў Досе. У сераду ў 1/8 фіналу яна прайграла Беліндзе Бенчыч са Швейцарыі — 6:1, 6:7(4:7), 4:6. Азаранка лёгка выйграла першы сэт і была блізкая да перамогі ў другім, аднак саперніца знайшла ў сабе сілы пераламіць ход гульні.

Азаранка — 17-я ракетка свету, Бенчыч — 9-я.

На старце турніру ў Катары Вікторыя Азаранка абыграла Іпек Оз (196) з Турцыі — 6:1, 6:1. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі