Азаранка прайграла на "Ралан Гарос" ужо ў першым матчы кваліфікацыі
![Азаранка прайграла на "Ралан Гарос" ужо ў першым матчы кваліфікацыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/20180528141933.jpg.webp?itok=88fGxagT)
Вікторыя Азаранка прайграла на "Ралан Гарос" ужо ў першым матчы кваліфікацыі. Паядынак з чэшкай Кацярынай Сіняковай працягваўся дзве гадзіны. Азаранка прайграла ў двух сэтах — 5:7, 5:7. Адзначым, што беларуска ў рэйтынгу WTA займае 84-е месца, яе саперніца — 54-е.
Як вядома, Азаранка на адкрытым чэмпіянаце Францыі выступіць таксама ў парным разрадзе разам з беларускай Арынай Сабаленка (48-е месца ў рэйтынгу). Сабаленка згуляе і ў адзіночным разрадзе.