Азаранка і Сасновіч выйгралі стартавыя паядынкі на турніры ў Дубаі

Вікторыя Азаранка / Reuters
Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка (14-я ў сусветным рэйтынгу) і Аляксандра Сасновіч (43) выйшлі ў 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У стартавым паядынку Сасновіч абыграла Рэбеку Машараву (93) з Іспаніі — 2:6, 6:4, 6:4, а Азаранка — Анастасію Паўлючэнкаву (732) з РФ — 6:3, 7:5.

Наступная саперніца Аляксандры Сасновіч — Коры Гаўф (6) з ЗША, а Вікторыі Азаранка — амерыканка Аманда Анісімава (35).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі