Вы тут

"Айнтрахт" выйграў Лігу Еўропы

Радасць перамогі / twitter.com/eintracht_eng

"Айнтрахт" выйграў футбольную Лігу Еўропы. У фінале ў Севільі перамога над "Рэйнджэрс" была здабыта ў серыі пенальці — 5:4 (асноўны і дадатковы час — 1:1). Усё вырашыў нерэалізаваны Ааронам Рамсеем 11-метровы.

Для "Айнтрахта" гэта сапраўднае свята. У гісторыі клуба была толькі адна перамога ў еўракубках — у далёкім 1980 годзе быў выйграны Кубак УЕФА.

Нямецкі клуб у розыгрышы Лігі Еўропы ні разу не прайграў. Дагэтуль такое дасягненне было толькі ў двух каманд. "Айнтрахт" кваліфікаваўся ў групавы раўнд новага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.

twitter.com/eintracht_eng

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.