Аварыя пад Брэстам: адзін чалавек загінуў, трое параненыя

Аварыя пад Брэстам: адзін чалавек загінуў, трое параненыя

Каля 8-й гадзіны раніцы ў чацвер на 31-м кіламетры аўтадарогі "Маларыта — Медна — Знаменка" адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў "ВАЗ" і "Рэно". Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, першы аўтамабіль, якім кіраваў 25-гадовы мужчына, раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху. Іншым аўтамабілем кіраваў 22-гадовы мужчына, жыхар Брэсцкага раёна. Кіроўца "ВАЗ" ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі. Кіроўца "Рэно" і два пасажыры ва ўзросце 24 і 32 гадоў шпіталізаваныя.

Аварыя пад Брэстам: адзін чалавек загінуў, трое параненыя
На месцы ДТЗ / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі