Аўтобус з малдоўскім дзіцячым хорам выехаў з Беларусі

Аўтобус з малдоўскім дзіцячым хорам

Аўтобус з малдоўскім дзіцячым хорам / БЕЛТА

Аўтобус з малдоўскім дзіцячым хорам 29 сакавіка пакінуў тэрыторыю Беларусі і адправіўся дадому праз Літву, паведамляе newsmaker.md са спасылкай на МЗС Малдовы.

"Па просьбе МЗС літоўскія ўлады выдалі дазвол на праезд аўтобуса, у якім знаходзіцца хор. Гэта быў адсутны дакумент, без якога забаронены транзіт праз Літву. Дзеці і суправаджаючыя іх дарослыя атрымалі неабходную дапамогу, у тым ліку гарачы абед", — паведамілі малдоўскія дыпламаты.

Як распавядала Еўрарадыё, малдоўскі дзіцячы хор "Рапсодыя" два дні не мог выехаць з Беларусі, каб адправіцца на радзіму. Яго не прапусцілі спярша праз польскую мяжу, а потым — праз літоўскую. Прычынай стала адсутнасць дазволу на праезд.

У Беларусі дзцяей размясцілі ў адной са школаў Ашмянскага раёна і забяспечылі іх гарачым харчаваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі