Аўташколы будуць самастойна ўстанаўліваць плату за навучанне

Аўташколы ў Беларусі будуць самастойна ўстанаўліваць плату за навучанне.  Учора кіраўнік краіны падпісаў указ № 131, якім выключаныя з пераліку паслугаў, цэны на якія рэгулююцца Саўмінам, паслугі па навучанні кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі адзначае, што неабходнасць прыняцця такога рашэння выклікана ўстойлівым ростам попыту на паслугі аўташколаў і жаданнем ліквідаваць чэргі. Чакаецца, што цяпер аўташколы змогуць абнавіць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу і павысіць якасць падрыхтоўкі кіроўцаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі