Аўтары ўкраінскага падручніка: расіяне і беларусы — не славяне!

Той самы падручнік па геаграфіі / stopcor.org
Той самы падручнік па геаграфіі / stopcor.org

Аўтары ўкраінскага падручніка па геаграфіі выкраслілі расіян і беларусаў з ліку славян. Так сказана ў падручніку "Геаграфія. 8 клас", рэкамендаваным Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны, піша ukranews.com.

У падручніку шмат дзіўнага. Напрыклад, сцвярджаецца, што продкі сучасных французаў і іспанцаў прыйшлі на землі, дзе зараз знаходзяцца Францыя і Іспанія, з тэрыторыі сучаснай Галічыны — раёна на захадзе Украіны:

"Геаграфічныя назвы заходніх і паўднёвых краін і народаў, такія як Галатэя, галілеянін, Францыя (Галія), Галісія ў Іспаніі ці Партугалія (Парту-Галія), верагодна, указваюць на тое, што прашчуры сучасных французаў, іспанцаў, партугальцаў, габрэяў і туркаў маглі прыйсці на гэтыя землі з украінскай Галічыны", — гаворыцца на старонцы 271 падручніка.

Што да расіян і беларусаў, дык іх (як і балгараў) аўтары падручніка не лічаць славянамі.

"Славянамоўныя расіяне маюць вугорска-фінскае паходжанне, а бліжэйшыя да іх па мове баўгары — цюркскае. Моўныя бліжэйшыя да ўкраінцаў беларусы і палякі таксама маюць рознае генетычнае паходжанне. Палякі — славянскае, а беларусы — балтыйскае", — сказана ў кнізе.

Авторы украинского учебника: россияне и белорусы — не славяне!

Асноўны аўтар падручніка — аўтарытэтны прафесар кафедры геаграфіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, доктар геаграфічных навук Пётр Масляк. Кніга надрукаваная ў Камянцы-Падольскім цалкам на дзяржаўныя сродкі і цэнтралізавана рассылалася Міністэрствам адукацыі і навукі па ўкраінскіх школах і ліцэях з паметкай "Продаж забаронены".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі