Астравок прахалоды: якім будзе надвор'е ў другой палове тыдня
![Тэмпература паветра каля +25°C і кароткія дажджы / pixabay](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/greens-g1115392a9_1280.jpg.webp?itok=TwT0H6Aj)
Тэмпература паветра каля +25°C і кароткія дажджы / pixabay
Спякоты ў Беларусі ў другой палове тыдня чакаць не даводзіцца, вынікае з прагнозу сіноптыкаў.
У чацвер, 27 ліпеня, будзе воблачна. Удзень пройдуць дажджы, а на паўднёвым усходзе прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11..+17 °С, максімальная днём +16..+22°С. На паўднёвым усходзе рэспублікі паветра прагрэецца да +24°С.
У пятніцу, 28 ліпеня, сіноптыкі абяцаюць зменную воблачнасць. Месцамі ў рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, а днём магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +8..+15 °С, днём +19..+25°з.
У суботу, 29 ліпеня, зноў воблачна і дажджліва. Тэмпература паветра ўначы ад +8°C на поўначы да +16 °C на паўднёвым захадзе краіны, днём +20..+27°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.