Астапенка: трэба пакласці рашучы канец спробам пабудаваць у Беларусі канцлагер

Астапенка: трэба пакласці рашучы канец спробам пабудаваць у Беларусі канцлагер

Былы беларускі пасол у Аргенціне, а цяпер прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот. Гэта рэакцыя на рашэнне ўладаў Беларусі з 21 снежня закрыць наземныя межы на выезд для сваіх грамадзян.

Астапенка хоча звярнуць увагу сусветнай дэмакратычнай грамадскасці "на тое, што нелегітымная ўлада ў Беларусі працягвае практыку масавых парушэнняў фундаментальных правоў чалавека і сваіх міжнародных абавязальніцтваў у гэтай сферы". "Спробам пабудаваць у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя канцэнтрацыйны лагер трэба пакласці рашучы канец!", — заявіў прадстаўнік НАК.

Уладзімір Астапенка — адзін з беларускіх дыпламатаў, якія публічна асудзілі дзеянні беларускіх уладаў у жніўні 2020-га. У лістападзе ён быў звольнены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі