Аршанскі суд прызнаў міжнародны надпіс "ACAB" экстрэмісцкім

Аршанскі суд прызнаў міжнародны надпіс "ACAB" экстрэмісцкім

Аршанскі суд 30 жніўня прызнаў экстрэмісцкімі два надпісы з абрэвіятурамі на вопратцы футбольнага фаната, перадае Радыё "Свабода". Мяркуючы па ўсім, гэта вядомая ва ўсім свеце абрэвіятура "ACAB". (Па спасылцы можна паглядзець у Вкікпедыі змест абрэвіятуры.)

Міліцыянты заўважылі гэтыя надпісы на шапцы і куртцы 19-гадовага Аляксея Сукорскага падчас матчу чэмпіянату Беларусі ў першай лізе паміж камандамі Оршы і Ліды 9 чэрвеня.

У сваім рашэнні суддзя Натальля Байцова грунтавалася на высновах, зробленых кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Дзядзінкіным, які спецыялізуецца па гісторыі савецкага перыяду. Менавіта гэты эксперт выявіў у абрэвіятурах экстрэмісцкі змест. Ён лічыць, што скарачэнні на нашыўках скіраваныя на распальванне варожасці па сацыяльнай прыкмеце. У прыватнасці, гэта варожасць "прадстаўнікоў моладзевых альтэрнатыўных субкультур супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў".

Сукорскі заяўляў на судзе, што гэта былі толькі літары на вопратцы. Аднак суд не пагадзіўся з яго аргументацыяй. 

Пасля суда міліцыянты паведамілі Сукорскаму, што працягнуць тэрмін праверкі яго тэлефона, забранага пасля чэрвеньскага затрымання. Потым дома ў хлопца прайшоў ператрус. Хлопец паведаміў журналістам, быццам міліцыянты заявілі, што шукаюць падставаў, каб пачаць на яго крымінальную справу за распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці. За гэта яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі