“Арсенал” Аляксандра Глеба выйшаў у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў
Англійскі футбольны клуб "Арсенал", за які выступае 26-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, выйшаў у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў.
4 сакавіка ў паўторным матчы 1/8 фіналу лонданцы выйгралі ў гасцях у італьянскага "Мілана" з лікам 2:0. На 84-й хвіліне з перадачы Глеба вызначыўся Фабрэгас, а на другой дададзенай хвіліне другога тайма — Адэбаёр. Беларускі легіянер быў заменены на 90-й хвіліне.
На 33-й хвіліне ён атрымаў папярэджанне. Першая сустрэча гэтых сапернікаў на поле "Арсенала" 20 лютага завяршылася ўнічыю 0:0.
БелаПАН