Арон Бельскі і Уладзімір Макей (фотафакт)
![Арон Бельскі і Уладзімір Макей (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/19.07.11_makei_movie_wwii_1.jpg.webp?itok=WSrwt43O)
11 ліпеня ў Мінску пры падтрымцы амерыканскай амбасады адбыўся паказ мастацкага фільма "Выклік" пра яўрэйскі партызанскі атрад братоў Бельскіх, які падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Навагрудскім раёне. Сярод прысутных былі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, малодшы з братоў Бельскіх Арон Бельскі, які ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў Беларусі.
У сваёй прамове Макей адзначыў, што падчас Другой сусветнай вайны яўрэі былі не толькі ахвярамі, але і героямі, якія са зброяй у руках змагаліся супраць акупантаў, інфармуе прэс-служба МЗС.