Арменія будзе абараняць грамадзян Беларусі на тэрыторыі Грузіі

Правы і інтарэсы грамадзян Беларусі на тэрыторыі Грузіі будзе абараняць Арменія. Пра гэта падчас сустрэчы ў Ерэване дамовіліся міністры замежных спраў Арменіі і Беларусі Эдвард Налбандзян і Сяргей Мартынаў. Візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Арменію працягваецца і сёння, 31 кастрычніка, паведамляе агенцтва "БелаПАН". Сяргей Мартынаў наведвае Шыракскую вобласць і вядзе перамовы з яе губернатарам Лідай Нанян. Мяркуецца падпісаць дамову паміж Гродзенскай вобласцю Беларусі і Шыракскай вобласцю Арменіі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі