Археолагі знайшлі ў Драгічынскім раёне астанкі прадстаўнікоў роду Ажэшкі
У Драгічынскім раёне археолагі знайшлі астанкі прадстаўнікоў славутага роду Ажэшкі. Як паведаміў вядучы спецыяліст па археалогіі арганізацыі "Брэстрэстаўрацыяпраект" Аляксандр Башкоў, астанкі знойдзены ў вёсцы Заказель у капліцы, магільным склепе роду Ажэшкі, які знаходзіўся на тэрыторыі фамільнай сядзібы, у час правядзення падрыхтоўчых работ па рэстаўрацыі гэтага аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны.
Апрача таго, у склепе пад капліцай, што, як лічылася раней, была поўнасцю разрабавана, таксама знойдзена значная колькасць розных артэфактаў. Сярод іх бронзавыя фрагменты ад трун, а таксама фрагменты адзення пахаваных, драўлянай дэкаратыўнай разьбы, слуцкага пояса.
Плануецца, што пасля правядзення антрапалагічнага аналізу астанкі будуць пахаваныя. Знойдзеныя прадметы плануецца перадаць у Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Паводле меркавання вучоных, пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ у капліцы можна было б стварыць музей шляхецкіх родаў Драгічынскага раёна.
БелаПАН