Аргкамітэт БХД так і не даведаўся пра сутнасць прэтэнзій Мінюста

Вярхоўны суд адмовіў аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў азнаямленні з дакументамі, якія складаюць сутнасць прэтэнзій Міністэрства юстыцыі. Нагадаем, у траўні чыноўнікі канчаткова адмовілі БХД у рэгістрацыі. Падставай для гэтага сталі, нібыта, непраўдзівыя звесткі ў спісе заснавальнікаў і пратаколе ўстаноўчага з'езда.  Сакратар партыі Дзяніс Садоўскі мяркуе, што Мінюст проста не хоча агалошваць "брудныя схемы", якія ўжываліся пры ціску на заснавальнікаў БХД.

"Телеграф" нагадвае, што 20 ліпеня Вярхоўны суд мусіць разгледзіць скаргу на адмову ў рэгістрацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі