Арганізатары БАСоў не баяцца, што маючы шэнген, гледачы праедуць міма

Стала вядома, што арганізатары "Басовішча-2008" будуць рабіць для наведвальнікаў фестывалю бясплатныя аднаразовыя шэнгенскія візы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэсту, кіраўнік Беларускага аб'яднання студэнтаў Радаслаў Дамброўскі. Але арганізатары мерапрыемства не баяцца, што беларусы паедуць не на фэст, а ў трохдзённае падарожжа па Еўропе.

Радэк Дамброўскі: "Візы будуць на абмежаваны тэрмін, якраз на тэрмін фестывалю. Таму не думаю, што па гэтай візе можна кудысьці паехаць. Хіба што ў краму і назад, але не думаю, што гэтага вартая трохдзённая паездка".

Нагадаем, што каб патрапіць на "Басовішча", трэба да 7 ліпеня даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на мэйл БАСу. Пра тое, якія звесткі патрабуюцца, можна даведацца на афіцыйным сайце "Басовішча".

Фота: www.radio.bialystok.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі