Арцём Мілеўскі: "Колькі хопіць здароўя, столькі і будзем гуляць"

Арцём Мілеўскі: "Колькі хопіць здароўя, столькі і будзем гуляць"

Нападнік брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Арцём Мілеўскі не збіраецца завяршаць спартовую кар'еру. "Колькі хопіць здароўя, столькі і будзем гуляць. Назло ўсім", — заявіў футбаліст у інтэрв'ю SportArenaTV. 

Брэсцкае "Дынама" ў гэтым сезоне прэтэндуе на чэмпіёнскі тытул. Журналіст пацікавіўся, ці не плануе Мілеўскі ў выпадку чэмпіёнства сысці на піку кар'еры. 

"На цвік павесіць буцы. Давай я зараз красоўкі здыму. Што вы мяне вечна хочаце адправіць? Той адпраўляе, ты мяне адпраўляеш", — абурыўся футбаліст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі