Arctic Monkeys запісваюць трэці альбом

Брытанскі гурт Arctic Monkeys працуе ў Лондане над сваім трэцім альбомам.  Паводле паведамлення таблоіда Daily Star, працэс запісу не афішуецца, але калектыў плануе выдаць новую кружэлку яшчэ да канца гэтага года.

Паводле звестак крыніцы выдання, у лідэра гурта 22-гадовага Алекса Тэрнэра выдаўся вельмі працоўны перыяд, і за апошні час ён напісаў шмат новых песень.

Нагадаю, што ў пачатку года Тэрнэр стварыў разам з лідэрам The Rascals Майлзам Кэйнам сумесны праект The Last Shadow Puppets.

Іх дэбютная кружэлка The Age of the Understatement выйдзе 21 красавіка.

Першым сінглам з альбома стане загалоўная кампазіцыя, кліп на якую здымаўся ў Маскве.

Фота: www.notontheguestlist.com