Апраўдальны прысуд Хосні Мубараку выклікаў пратэсты ў Егіпце (відэа)

Нагадаем, што 29 лістапада суд прызнаў экс-прэзідэнта Егіпту Хосні Мубарака невінаватым у гібелі дэманстрантаў у пачатку 2011 года. Рашэнне суда выклікала пратэсты, паведамляе Еўраньюс.

Былыя ўдзельнікі рэвалюцыі, а таксама сваякі загінулых у вулічных сутычках упэўненыя, Мубарак нясе асабістую адказнасць за смерць многіх людзей.

“Гэта не справядліва, — сказаў мужчына, які сам быў паранены ў часе падзеяў 2011 году. — Мы не заслугоўваем такога вердыкту пасля чатырох год чакання”.

“Атрымліваецца, што мы не мелі рацыі, не трэба было выходзіць пратэставаць 25 студзеня, не трэба было змагацца за свае правы. Бо цяпер яны кажуць, што мы не мелі рацыі, а іх апраўдваюць, яны не вінаватыя. Але хто забіў нашых пакутнікаў? Я хачу ведаць!” — кажа жыхарка Каіра.

Сілы бяспекі выкліканыя, каб не дапусціць сутыкненняў паміж праціўнікамі экс-прэзідэнта і яго прыхільнікамі, якія не менш эмацыйна рэагуюць на апраўдальны прысуд.

Жонка Хосні Мубарака, даведаўшыся пра рашэнне суда, неадкладна накіравалася ў лякарню, куды верталётам даставілі апраўданага па ўсіх артыкулах экс-прэзідэнта.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі