Апошнія 10 гадоў брытанцы любілі Мадону мацней за The Beatles

Мадонна аказалася самай папулярнай артысткай у Брытаніі за апошнія 10 гадоў, паведамляе BBC News. У амерыканскай спявачкі атрымалася абыйсці ў рэйтынгу, нават The Beatles, якія занялі другое месца ў топ-10. Больш таго, у спісе самых папулярных артыстаў дзесяцігоддзя Мадонна стала адзінай прадстаўніцай жаночага полу, якая выступае сольна.

Наогул жа спіс 10-ці любімых брытанскіх артыстаў даволі стракаты. У яго ўвайшлі такія артысты як Робі Ўільямс, Элтан Джон, Элвіс Прэслі, гурты Queen, Take That, Sugababes, ABBA і Coldplay.

Топ-ліст складаўся на аснове дадзеных пра колькасць прайграванняў кампазіцый артыстаў на радыё, тэлебачанні, а таксама ў грамадскіх месцах.

Што да папулярнасці Мадонны сярод жыхароў Вялікабрытаніі, то не так даўно спявачку прызналі галоўным ньюсмейкерам газет краіны. За дзесяць гадоў яе імя згадвалася на старонках брытанскіх выданняў у больш за 45-ці тысячах артыкулаў.

Фота: solarnavigator.net
Паводле lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі