Апошні канцэрт Павароці прайшоў пад фанаграму

Выступ Лучана Павароці на адкрыцці Зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне ў 2006 годзе, яго апошні канцэрт на вялікай сцэне, прайшоў пад фанаграму. Аб гэтым паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на нядаўна апублікаваную кнігу дырыжора Леонэ Маджэры.

Прэс-сакратар нябожчыка Тэры Робсан пацвердзіла словы Маджэры. Яна растлумачыла, што ў Турыне было вельмі халодна, таму 70-гадоваму спеваку было небяспечна спяваць на адкрытым паветры.

У лютым 2006 года Павароці яшчэ не ведаў пра свой дыягназ - рак падстраўнікавай залозы, але моцныя болі не пакідалі яго ўжо некалькі месяцаў.

З-за дрэннага самаадчування ён адмяніў канцэрты ў красавіку і траўні 2006-га, у чэрвені яму паставілі дыягназ, у ліпені ён перанёс аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны.

Спявак абяцаў вярнуцца на сцэну пасля курсаў хімія- і прамянёвай тэрапіі і планаваў запісаць яшчэ адзін альбом. Лучано Павароці памёр 6 верасня 2007 года.

Фота: www.photofile.ru