Апазіцыянераў, затрыманых на афіцыйным мітынгу 1 траўня, аштрафавалі

Апазіцыянераў, затрыманых на афіцыйным мітынгу 1 траўня, аштрафавалі

Паплечнікаў апазіцыйнага дзеяча Мікалая Статкевіча, затрыманых на афіцыйным мітынгу 1 траўня ў мінскім парку Перамогі, аштрафавалі. Яны трымалі плакаты з надпісамі "Першамай. Вусатага пеўня пасылай", "Дайце народу працу і свабоду!". Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі і Андрэй Шыпулін да суда знаходзіліся за кратамі.

Адміністрацыйныя справы разглядаліся 2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы. Як інфармуе Радыё Свабода, Спарыша аштрафавалі на 367 рублёў 50 капеек. Яго прызналі вінаватым у парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах. Нібыта, спачатку ён паўдзельнічаў у дазволеным мерапрыемстве, а пасля правёў с плакатам у руках свой пікет. Шыпуліна аштрафавалі на 490 рублёў, Троцкага — на 245. Анархіст Аляксей Зуеў атрымаў 245 рублёў штрафу за тое, што быў на масавым мерапрыемстве ў масцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, каля суда быў затрыманы анархіст Вячаслаў Касінераў. Яго справу аб правядзенні несанкцыянаванага адзіночнага пікету накіравалі на дапрацоўку. Мяркуецца, што суд пройдзе ў чацвер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі